У Віцебск адправяць спісаныя трамваі з Мінску

У Віцебска плануюць перадаць некалькі знятых з эксплуатацыі ў сталіцы трамваяў Рыжскага вагонабудаўнічага завода, пра гэта паведаміла “Рэспубліка”.

Трамваі РВЗ працуюць у Мінску даўно: самаму старому ўжо 27 гадоў, і ён выпрацаваў свой рэсурс 10 гадоў назад. Праблем у эксплуатацыі гэтых “развалюх” хапае. Да таго ж, па словах дырэктара філіяла “Трамвайны парк” прадпрыемства “Мінтранс” такая тэхніка “современному городу она не к лицу”.

Большасць адпрацаваўшых трамваяў пойдзе на металалом, але на частцы сталічнага “ламачча” будуць мець “шчасце” катацца жыхары “несучаснага” Віцебска.

Чытайце яшчэ