У Віцебску ўлетку адкрыецца хоспіс

Да 1 чэрвеня 2008 года ў Віцебску на базе Кастрычніцкай участковай бальніцы павінен адкрыцца хоспіс для гематалагічных і анкалагічных хворых, якім не патрэбна інтэнсіўная тэрапія. Такое рашэнне прыняў Віцебскі аблвыканкам.

Віцебскі хоспіс разлічаны на 45 ложкаў. Спецыяльна падрыхтаваны персанал будзе аказваць цяжкахворым і іх сваякам медыка-сацыяльную і псіхалагічную дапамогу. Тут таксама будзе працаваць дзённы стацыянар.

Спецыялісты, якія займаюцца арганізацыяй гэтай працы, ужо наведалі Мінскі гарадскі хоспіс і пазнаёміліся з вопытам сваіх калег.

Паводле газеты “Віцьбічы”.

Меткі:

Чытайце яшчэ