У 2011 годзе ў цэнтры горада, насупраць Летняга амфітэатра, з’явіцца гандлёва-забаўляльны цэнтр “Віцебск-Сіці”. Там будуць знаходзіцца гандлёвыя аб’екты, кавярня, піўны рэстаран, залы ігравых аўтаматаў. І нават невялікі крыты каток. Падрыхтоўчая праца па ўзвядзенні гэтага буйнога аб’екта ўжо пачалася.
Пректыроўшчыкі збіраюцца таксама добраўпарадкаваць наваколле, у тым ліку набярэжную Заходняй Дзвіны. “Віцебск-Сіці” плануюць з’яднаць падземным пераходам з Летнім амфітэатрам.
Як паведаміў БелТА генеральны дырэктар СТАА “Марко” і адзін з інвестараў праекта Мікалай Мартынаў, будаўніцтва “Віцебск-Сіці” будзе каштаваць 35 мільёнаў долараў. Гандлёва-забаўляльны комплекс будзе мець плошчу больш за 35 тысяч квадратных метраў.
На думку М.Мартынава, новы гандлёва-забаўляльны комплекс і Летні амфітэатр утвораць адзіны архітэктурны ансамбль і нададуць цэнтру Віцебска сучасны выгляд.
Паводле БелТА.