У знакаміты “спіс 45-ці” ўвайшлі футбалісты “Віцебска” і “Нафтана”

У знакаміты “спіс 45-ці” ўвайшлі нашыя землякі – галкіпер “Віцебска” Павел Часноўскі, паўабаронца наваполацкага “Нафтана” Дзмітрый Камароўскі і ягоны аднаклубнік, абаронца Дзмітрый Верхаўцоў. Спіс 45 футбалістаў, на якіх робіцца стаўка ў адборачным цыкле чэмпіянату свету па футболе 2010 года, прадставіў напярэдадні, 1 снежня, на пасяджэнні выканкама асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” галоўны трэнер нацыяльнай зборнай Беларусі Бернд Штанге.

У “спіс 45” увайшлі ўвайшлі такія зоркі, як Аляксандр Глеб (“Арсенал”, Лондан), Віталь Кутузаў (“Піза”, Італія). Бернд Штанге разлічвае на такіх таленавітых футбалістаў, як Юрый Жаўноў (“Масква”), Раман Васілюк (“Гомель”), Леанід Ковель (“Карпаты”, Львоў, Украіна), Сяргей Амельянчук (“Растоў”, Расія), Васіль Хамутоўскі і Аляксандр Кульчы (абодва “Том”, Томск, Расія) і інш. У спісе шмат футбалістаў і з беларускіх клубаў, апроч “Віцебска” і “Нафтана”. Да прыкладу: з барысаўскага БАТЭ – Ягор Філіпенка, Віталь Радзівонаў, Генадзь Блізнюк, Сяргей Крывец; брэсцкага “Дынама” – Дзмітрый Мазалеўскі; жодзінскага “Тарпеда” – Раман Кірэнкін; мінскага “Дынама” – Антон Пуціла і Сяргей Кісляк.

Падчас падрыхтоўкі да адборачнага турніру чэмпіянату свету па футболе 2010 года зборная Беларусі правядзе ў Мінску таварыскія матчы з камандамі Турцыі і Аргенціны. Сустрэча з турэцкімі футбалісты пройдзе ў сакавіку, а з аргенцінскімі – у жніўні 2008 года.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ