Самыя старыя гараджане яшчэ памятаюць тыя часы, калі пераважную колькасць насельніцтва Докшыц складалі габрэі. Амаль усіх іх знішчылі нацысты ў часы Другой Сусветнай, а камуністы разбурылі габрэйскія могілкі, збудаваўшы на месцы адных РЭС, на месцы іншых – парк адпачынку.
Сёлета восенню могілкі ў цэнтры горада, на скрыжаванні вуліц Піянерская і Маякоўскага, былі адноўлены: усталяваны помнікі, што шмат гадоў ляжалі на зямлі, паваленыя бульдозерамі, устанавілі агароджу. Зрэшты, адноўленыя могілкі займаюць толькі невялікую частку плошчы колішніх пахаванняў.