У рэйтынг IFFHS трапіў толькі адзін футбольны клуб з Беларусі – БАТЭ

Міжнародная федэрацыя футбольнай статыстыкі і гісторыі (IFFHS) абнародавала чарговы рэйтынг найлепшых футбольных клубаў свету. У гэты спіс з 350-ці тытанаў пашчасціла трапіць барысаўскаму БАТЭ. Адзіны прадстаўнік Беларусі заняў у гэтым рэестры 138-е месца. Пазіцыя зусім неблагая – амаль у сярэдзіне спісу.

Як паведамляе “Прессбол”, каманды ацэньваліся паводле іх выступленняў за перыяд з 1 снежня 2006 года па 30 лістапада 2007 года. Першае месца ў рэйтынгу IFFHS па-ранейшаму ўтрымлівае іспанская “Севілья”.

Меткі:

Чытайце яшчэ