Мемарыяльную дошку Івану Шубіну залілі фарбай
Учора, у сераду 5 снежня, у Віцебску невядомыя залілі чырвонай фарбай мемарыяльную дошку ў гонар кавалера трох ордэнаў Чырвога Сцяга Івана Шубіна.
Жыхары Віцебска, як паведамляе Радыё Рацыя, мала што ведаюць пра чырвонага камандзіра Івана Шубіна, імя якога носіць вуліца. На дошцы ён названы выбітным камандзірам палку, уз-нагароджаным за ўмелае кіраўніцтва ды храбрасць, якія вызначыў пры “вызваленні Віцебшчыны і Беларусі ад інтэрвентаў і кантррэвалюцыйных банд”.
Некаторыя мясцовыя краязнаўцы лічаць Шубіна чалавекам, які заліў Паазер’е крывёй незадаволеных бальшавісцкай уладай вяскоўцаў.