Народные новости Витебска

“Хімік-СКА” дома ўсухую перамог “Віцебск”

Учорашні матч у межах чэмпіянату Беларусі па хакею ў экстралізе скончыўся для нашых землякоў крыўднай паразай. Наваполацкі “Хімік-СКА”, які прымаў у сябе дома “Віцебск”, перамог з лікам 3:0 (Шведаў, 25, Цімчанка, 39, Крыкуненка, 40).

З трэцяга месца ў турнірнай табліцы “Віцебск” перайшоў на пятае.

Становішча каманд зараз выглядае наступным чынам: “Керамін” – 76 ачкоў, “Юнацтва” – 54, “Дынама” – 53, “Металург” – 51, “Віцебск” – 48, “Хімвалакно” – 43, “Нёман” – 38, “Гомель” – 38, “Хімік-СКА” – 38, “Брэст” – 20.