Акцыя віцебскага трамвая прадаецца на інтэрнэт-аукцыне

Акцыя віцебскага трамваяАкцыя віцебскага трамавая наміналам у 100 франкаў, выпушчаная ў 1896 г. у Брусэлі, прадаецца на інтэрнет-аукцыёне eBay. Пачатковы кошт лота 10 еўра, ставак пакуль ніхто не рабіў.

Нагадаем, што першы трамвай у Віцебску быў пушчаны 30 чэрвеня 1898 года. І наш горад стаў трэцім у тагачаснай Расійскай імперыі пасля Сакт-Пецярбурга і Кіева, дзе з’явіўся гэты від грамадскага транспарту.


Акцыі віцебскага трамвая выпускаліся два разы — у 1896 і 1899 г.г. Для Беларусі яны з’яўляюцца вялікай рэдкасцю. А музей віцебскага трамвая, заснаваны ў 1966 г., такой акцыі ў сваёй экспазіцыі не мае.

Чытайце яшчэ