Калядны падарунак ад маленькіх віцяблян
Традыцыйная штогадовая выстава дзіцячай творчасці “Скарбніца” працуе ў адной з залаў Літаратурнага музея Віцебска. Тут прадстаўлены вырабы ўдзельнікаў гурткоў пазашкольных устаноў горада і вучняў школ з мастацкім ухілам (сярод іх сярэднія школы № 3, , 7, 15, 25, 36, гімназіі № 1. 3, 4; Гарадскі цэнтр дзіцячай творчасці і іншыя ўстановы), а таксама выхаванцы нядзельных школ каталіцкіх прыходаў. Выстава ручных вырабаў, зробленых рукамі гарадскіх таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак – сваеасаблівы падарунак віцяблянам напярэдадні Каляд.
У цэнтры экспазіцыі – забаўныя цацкі, зробленыя выхаванцамі Генадзя Аршынава, які ўжо больш за 16 год кіруе гуртком “Драўляная цацка” клуба “Родник”пры сярэдняй школе № 45. Гурток карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод хлопчыкаў горада. У ім займаюцца школьнікі 1 – 9 класаў, яны вучацца прыёмам выпрацоўкі дрэва, авалодваюць інструментамі, а адначасова праз драўляную цацку пазнаюць свет.
Некаторыя ўдзельнікі гуртка потым працягваюць сваю вучобу па спецыяльнасці “Рэзчык па дрэву” у Віцебскім тэхналагічным коледжы. Хлопчыкі На выставе таксама можна ўбачыць вышываныя рушнікі, карціны, абразы, з любоўю выкананыя дзіцячымі рукамі, усяго тут прадстаўлена каля 100 эксапанатаў.