Супрацоўнік міліцыі загінуў на паляванні

Праводзіць у апошні шлях трагічна загінуўшага на паляванні свайго ўчастковага, маёра міліцыі Тадэвуша Кішко сабралося днямі ў гарадскім пасёлку Варапаева Пастаўскага раёна мноства людзей.

У апошні дзень жыцця 45-гадовы афіцэр міліцыі ў суботу ў складзе брыгады паляўнічых з шасці чалавек выехаў на паляванне па пуцёўцы на дзікіх кабаноў. Падчас палявання ў 71-м квартале мясцовага лясніцтва каля трох гадзін дня пры праследаванні ўжо параненага кабанчыка адзін з паляўнічых заўважыў, што сабакі трымаюць звера. На бяду ў гэты самы момант участковы кінуўся да дзіка з нажом, каб яго прырэзаць. У азарце палявання яшчэ адзін з паляўнічых у гэты момант выстраліў з ружжа, не ўбачыўшы таварыша сярод лесу з адлегласці 15-20 метраў. Ён страляў па кабану, але трапіў у спіну чалавеку, які атрымаў смяртэльнае раненне.

Па дадзенаму факту пракуратурай Пастаўскага раёна ўзбуджана крымінальная справа, праводзіцца следства. А вінаваты ў наўмысным забойстве адкажа ў судзе. На Пастаўшчыне раней, дарэчы, быў забіты на паляванні начальнік чыгуначнай станцыі і атрымаў раненне адзін з намеснікаў старшыні райвыканкама.

Крыніца: westki.info

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ