На развіццё коннага турызму ў Талачынскім раёне на будучы год выдаткавана 15 мільёнаў рублей.
Як паведаміў народнаму карэспандэнту “ННВ” загадчык аддзела фізкультуры і спорту райвыканкама Уладзімір Шашалевіч гэтыя грошы пойдуць на стварэнне адпаведнай інфраструктуры. Таксама плануецца закупіць адмысловы сёдлы для коней і абсталяваць тры маршруты.