Па Лядовым палацы ходзіць мядзведзь у форме ХК “Віцебск”

Як вядома, віцебскую хакейную каманду аматары і спартыўныя журналісты называюць “мядзведзямі”: ужо другі год клубную эмблему ўпрыгожвае гэты моцны і досыць небяспечны звер. А напярэдадні навагодніх святаў у мясцовым Палацы спорту з’явілася ягонае чалавечае ўвасабленне.

Вясёлы і дабрадушны Мішка ў форме ХК “Віцебск” ходзіць па трыбунах і фае, падтрымлівае сваю каманду падчас спаборніцтваў, жартуе з аматарамі. Цікава, што ролю касалапага сябра нашай дружыны даручылі выконваць не якому-небудзь нязграбнаму дзядзьку з басам, а прыгожай дзяўчыне. Вольга Галавач зрабіла гэты вобраз вельмі мілым і абаяльным.

Крыніца: газета “Віцьбічы”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ