Полацкія кадэты прысягнулі Айчыне

Полацкая сярэдняя школа № 4 з мінулага навучальнага года праводзіць набор у так званыя кадэцкія класы. Напрыканцы снежня вучні спецыялізаваных класаў ва ўрачыстай абстаноўцы прыносілі ганаровую клятву на вернасць Айчыне.

На свяце прысутнічаў шэраг ганаровых гасцей – старшыня полацкага гарвыканкама Уладзімір Тачыла, архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, намеснік старшыні Беларускага Сувораўска-Нахімаўскага саюзу Леанід Багдасараў і іншыя. Дырэктар школы Жанна Жэўнеровіч выказала вялікую падзяку кіраўніцтву горада і Камітэту па адраджэнні Полацкага кадэцкага корпуса імя генерала Р.І. Кадраценка за ўсебаковую падтрымку.

Здаецца, цудоўнае пачынанне. Але калі ўзгадаць, што Полацкі кадэцкі корпус — вайсковая навучальная ўстанова, устае мэтазгоднае пытанне: навошта нейтральнай паводле Канстытуцыі Беларусі адраджэнне менавіта вайсковых традыцый? Тым больш, хутчэй суседскіх рускіх, чым беларускіх. Як стасуюцца са свецкай адукацыяй словы з клятвы маленькіх кадэтаў “Душа — Богу”? І каму ў свой час будуць служыць аддана і з гонарам выпускнікі новаўзноўленага кадэцкага корпусу – Отечеству ці Айчыне?

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ