Сустракаем калядоўшчыкаў у Полацку

Дзесятага студзеня ў Полацку адбудзецца ўрачысты вечар, прысвечаны святу Нараджэння Хрыстова. Напярэдадні ўрачыстасці калядоўшчыкі пройдуць калядным шэсцем па вуліцах горада, каб павіншаваць палачан са святам.

Звяздара, казу, мядзведзя з кампаніяй чакаюць у розных арганізацыях, а сабраныя імі падарункі будуць уручаны выхаванцам школ-інтэрнатаў і сацыяльных прытулкаў. У ролі калядоўшчыкаў будуць выступаць выхаванцы нядзельных школ Полацка.

Для таго, каб свята не праходзіла ў няпоўнай залі (а пры адсутнасці ўсялякай інфармацыі ці рэклямы акрамя абвесткі ў мясцовай газеце гэта верагодна), гарадскія ўлады абавязалі прысутнічаць на імпрэзе кіраўнікоў дзяржаўных устаноў разам з трыма членамі калектыву.

Паводле газеты “Полацкі веснік”

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ