Народные новости Витебска

Трэнеру віцебскага “Лакаматыва-КіС” Р.Байдакову прапанавалі ўзначаліць нацыянальную зборную

Трэнеру віцебскага “Лакаматыва-КіС” Руслану Байдакову прапанавалі ўзначаліць нацыянальную зборную па баскетболе. І ён гатовы змяніць на гэтай пасадзе Аляксандра Барысава.

“Узважыўшы ўсе “за” і “супраць”, прыняў станоўчае рашэнне, аднак поўнай упэўненасці ў тым, што мая кандыдатура будзе адобраная выканкамам федэрацыі, у мяне няма”, – цытуе словы Байдакова газета “Прессбол”.

33-гадовы Руслан Байдакоў – былы капітан мужчынскай зборнай Беларусі. У сезонах 1994 і 1996-1997 гадоў быў прызнаны лепшым баскетбалістам краіны. Падчас сваёй кар’еры гульца Руслан таксама выступаў у Расіі за маскоўскае “Дынама” і іркуцкі “Шахцёр”.