Дзень беларускага пісьменства пройдзе на гэты раз у Барысаве

Дзень беларускага пісьменства пройдзе сёлета 7 верасня ў Барысаве Мінскай вобласці. Фінансавацца мерапрыемства будзе за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Мінскага аблвыканкама, Барысаўскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых зацікаўленых ведамстваў. Аргкамітэт па падрыхтоўцы свята ўзначаліць намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец.

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў нашай краіне з 1994 года. Нагадаем, што ўпершыню ён прайшоў у Полацку. Затым яго прымалі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўль, Мсціслаўль, Мір, Камянец, Паставы і Шклоў.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ