Памерла другая ахвяра выбуху на прадпрыемстве «Віцебскгаз»

У мінулую пятніцу ў спецыялізаванай клініцы ў Мінску памерла 46-гадовая жанчына, якая пацярпела ў выніку выбуху 10 студзеня ў адным з кабінетаў прадпрыемства “Віцебскгаз”. Гэтая ўжо другая ахвяра трагедыі, пра падрабязнасці якой “ННВ” паведамлялі раней.

Нагадаем, што ў той дзень тры супрацоўнікі гэтага прадпрыемства атрымалі апёкі, небяспечныя для жыцця. Віноўнік выбуху, 38-гадовы мужчына, памёр у аддзяленні рэанімацыі праз некалькі дзён пасля здарэння, 12 студзеня. Трэцяя ахвяра, 34-гадовая жанчына, знаходзіцца зараз у бальніцы з апёкамі 70% паверхні цела.

Меткі:

Чытайце яшчэ