Сёння апоўдні правдпрымальнікі Полацку і Наваполацку правялі на плошчы несанкцыянаваную акцыю за адмену ўказу №760, які забараняе ім наймаць на працу несваякоў.
Як паведамляе радыё Свабода са спасылкай на полацкага актывіста Валера Шаўчэнку, на плошчу выйшлі каля сотні прадпрымальнікаў. Яны склалі і падпісалі зварот да мясцовых уладаў, дзе раз'ясняецца стаўленне прадпрымальнікаў да неспрыяльнай дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, а таксама выказваецца патрабаванне спыніць пераслед лідэраў прадпрымальніцкага руху. Дэлегатаў ад прыдпрымальнікаў запрасілі ў кабінет да кіраўніцы аддзелу гандлю Полацкага гарвыканкаму Ірыны Гукавай, якая атрымала падпісаны прадпрымальнікамі зварот. Копія звароту была адпраўлена ў Наваполацкі гарвыканкам, паведамляе Радыё Свабода.