Усяслаў Чарадзей стане героем тэлеперадачы

На тэлеканале “Беларусь-ТВ” у нядзелю, 3 лютага, у 11.50. будзе ісці перадача, героем якой стане князь Усяслаў Чарадзей. З гэтай праграмы канал распачне прэм’еру гістарычнага праекта “Тысячагоддзе”, прысвечанага самым вядомым асобам-легендам Беларусі.

Калі верыць былінам, Усяслаў Брачыслававіч стаў князем у 15 гадоў і кіраваў Полацкім княствам з 1044 па 1101 гады. Сучаснікі і нашчадкі верылі, што гэтага князя нябесныя сілы надзялілі вешчай душой, што ён умеў перакінуцца ў шэрага ваўка, у яснага сокала ці ў тура з залатымі рагамі. Ужо пры жыцці пра яго складалі паданні.

За Усяславам Чарадзеем крывіцкая зямля дасягнула вяршыні свае магутнасці. Ён узвёў храм у гонар святой Сафіі, каб сказаць свету пра роўнасць з Ноўгарадам і Кіевам, дзе такія саборы з’явіліся крыху раней. Новы храм стаў сэрцам старажытнабеларускай дзяржавы.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ