“Горад майстроў” на “Славянскім базары” пераедзе з цэнтра Віцебска

У гэтым годзе Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 11 па 18 ліпеня. У ягонай сёлетняй праграме адбудуцца некаторыя змены.

Напрыклад, згодна з папярэднім планаваннем мясцовых уладаў, любімы многімі віцябчанамі і гасцямі фестывальнай сталіцы "Горад майстроў" пераедзе з цэнтра Віцебска ў Цэнтр народных рамёстваў і мастацтваў "Задзвінне". Для тых, хто не ведае, дзе ён знаходзіцца, паведамляем адрас: вуліца Чайкоўскага, 3 (гэта на беразе Заходняй Дзвіны, там, дзе знаходзіліся былыя саляныя склады).

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ