Талачынцы абрабавалі аўтазапраўку у Крупскім раёне
Двое жыхароў Талачынскага раёну затрыманы за напад на аўтазаправачную станцыю у Крупскім раёне. Злачынства адбылося ў ноч з 24 на 25 студзеня.
На аўтазапраўку, што належыць канцжрну "Белнафтахім", невядомыя напалі ў масках. Яны разбілі драўляной бітай акно, а потым, пагражаючы аператару чымсці падобным на пісталет, забралі каля чатырох мільёнаў беларускіх рублёў, больш за 11 тысяч расійскіх рублёў, 731 долар ЗША і 460 еўра. Пасля таго, яе злачынцы збеглі з дабычай, аператар звярнуўся ў міліцыю. Міліцыянтам спатрэбілася каля васьмі гадзін, каб затрымаць злачынцаў. Раён, у якім, па меркаванню праваахоўных органаў, павінны былі знаходзіцца налётчыкі, была блакіравана, па трывозе паднялі ўвесь асабовы клад РАУС. Уцекачы, спрабуючы адарвацца ад упрацоўнікаў міліцыі, пяць разоў перасякалі па вадзе раку Пліса і адзін раз - раку Бобр. Аднак талачынскіх налётчыкаў міліцыянты усё ж затрымалі. Як высветлілася, напад на аўтазапраўку здзейснілі 30-гадовы жыхар Талачына і 29-гадовы жыхар адной з вёсак Талачыншчыны. Абодва раней судзімыя - за крадзяжы і хуліганства.
Крыніцы: "Звязда", Радыё Рацыя.