Каб зрабіць “Славянскі базар” самаакупным, трэба падняць кошт білетаў да $ 300

Недасканалым і аднатыпным назваў фестываль "Славянскі базар" намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандар Косінец.

Таксама спадар Косінец адзначыў, што сцэна Летняга Амфітэатра - галоўнай фестывальнай пляцоўкі - не выкарыстоўваецца належным чынам, і выказаў незадаволенасць тым, што "Славянскі базар" не набліжаецца да самаакупнасці. "Народная газета" пацікавілася, як можна зрабіць "Славянскі базар" самаакупным, у начальніка управўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Мікалая Пашынскага. На думку спадара Пашынскага, "Славянскі базар" стане самаакупным толькі тады, калі кошт білетаў на мерапрыемствы падскочыць да… 300 долараў. Але за такі кошт на мясцовых зорак жыхары Віцебску глядзець наўрад ці захочуць, а на замежных - наўрад ці здолеюць. Таму выпраўляць заўважаныя прэм'ерам недахопы арганізатары фестывалю будуць іншым чынам. Напрыклад, запрасіўшы маладых піцерскіх рэжысёраў, якія мусяць "паставіць" чарговы, сямнаццаты фестываль мастацтваў неяк нетыпова, паведамляе "Народная газета", спасылаючыся на Мікалая Пашынскага.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ