У ЮНЭСКА накіруюць дасье на полацкія помнікі гісторыі
Завершана работа над складаннем дасье на помнікі архітэктуры старажытнага Полацка — Сафійскі сабор і Спаса-Праабражэнскую царкву Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Яно мае агульную назву «Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны Еўфрасінні Полацкай».
У падрыхтоўцы дакументаў прынялі ўдзел навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, вучоныя-гісторыкі, архівісты, мастакі-рэстаўратары, спецыялісты па ахове помнікаў, свяшчэннаслужыцелі.
У бліжэйшы час дасье накіруецца ў Цэнтр сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Парыжы, дзе будзе разгледжана пытанне аб уключэнні унікальных помнікаў Полацка ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.