Народные новости Витебска

Кола святаў

У літаратурнай этнаграфічнай гасцёўні «Скарб», якая працуе пры Багатырскай бібліятэцы Полацка, экспануецца выстава майстроў Цэнтра рамёстваў Полаччыны. Называецца яна «Гадавое кола святаў беларусаў». Назва гаворыць сама за сябе. 3 яе можна пачарпнуць цікавейшы матэрыял пра святы, якія былі ў пашане нашага народа. У аснове каляндара нашых продкаў ляжыць салярны культ — культ сонца.