Другі нумар «Курьера из Витебска» за студзень можна чытаць у фармаце PDF на сайце www.«Химик», створаным журналістамі наваполацкай газеты "Химик".
Газета «Курьер из Витебска» выходзіць два разы на месяц і даходзіць да чытачоў у Віцебску праз прыватных распаўсюджвальнікаў. У асноўным яе можна набыць каля “сіняга дома” ў распаўсюджвальніка незалежнай прэсы Барыса Хамайды. Паколькі Б. Хамайда зараз адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрымання, рэдакцыя «Курьера из Витебска» вырашыла размясціць апошні нумар газеты ў электроннай версіі. Зараз рыхтуецца наступны нумар, ужо за люты.