Будучыя выратавальнікі ратуюць лебедзя

Вучнi профiльнага класа МНС Дабрамысленскай сярэдняй школы Лёзненскага раёна ўзялi шэфства над лебедзем, што застаўся зiмаваць на мясцовым вадасховiшчы.

Хлопчыкi i дзяўчынкi падкормлiваюць гэтую прыгожую птушку. Як паведамляе газета "Звязда", птушкам, што застаюцца зімаваць на мясцовых вадаёмах, дапамагаюць і дарослыя выратавальнікі. Супрацоўнікі Лёзненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сочаць, каб лебедзі не апынуліся ў палоне льдоў на возеры Зяленскае, што ў 30 кіламетрах ад райцэнтра.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ