У Оршы затрымана група нелегалаў
Супрацоўнікі аддзела па грамадзянству і міграцыі Аршанскага ГАУС сумесна з работнікамі транспартнай міліцыі затрымалі ў Оршы групу нелегальных мігрантаў – грамадзян Рэспублікі Ірак.
Падчас праверкі цягніка Масква-Мінск вечарам напярэдадні ўвагу супрацоўнікаў міліцыі прыцягнулі пяцёра грамадзян. Яны прад’явілі сапраўдныя іракскія пашпарты з сапраўднымі расійскім візамі. Аднак дазволу на ўезд на тэрыторыю Беларусі яны не мелі. Нелегалаў знялі з цягніка, прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці і дэпарціравалі ў Расію. Вядзецца разбіральніцтва.
За 2007 год з тэрыторыі Віцебскай вобласці было дэпарціравана 230 замежных грамадзян, паведамляе БелТА.