Віцебск адсвяткуе 110-ю гадавіну першага кінасеанса
На наступным тыдні Віцебск адсвяткуе 110-ю гадавіну самага першага кінасеанса.
Як паведамляе Радыё Рацыя са спасылкай на дырэктара віцебскага Дома кіно Сяргея Булаўскага, святочныя імпрэзы адбудуцца 15 лютага, бо менавіта ў гэты дзень у 1898 годзе віцябляне ўпершыню дазналіся, што такое кінематограф. Тады у яхт-клубе (зараз гэта набярэжная Дзвіны непадалёку ад плошчы Перамогі) жыхарам гораду паказалі некалькі ролікаў працягласцю у дзве хвіліны. Сёлета на тым месцы, дзе ўсё пачыналася, плануецца таксама паказаць нямы чорна-белы фільм. Таксама да гадавіны першага кінасеанса ў Віцебску адкрыецца музей кіно, паведамляе Радыё Рацыя.