Сцяг у гонар Станіслава Булак-Балаховіча

У Віцебску сёння ўвечары, каля 18 гадзін, на даху гандлёвага цэнтра “Еўропа” з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. На гэты раз ён быў вывешаны Міронам у гонар змагара за вызваленне Беларусі ад бальшавікоў у 20-я гады ХХ стагоддзя, генерала Станіслава Булак-Балаховіча.

Станіслаў Булак-Балаховіч спрабаваў увасобіць у жыццё ідэю беларускай незалежнасці. Быў адным са стваральнікаў Беларускага Палітычнага Камітэта ў 1920 годзе. Да канца жыцця ён заставаўся на антыкамуністычных і антыфашысцкіх пазіцыях. Нават знаходзячыся па-за тэрыторыяй Беларусі, накіроўваў сюды партызанскія атрады для барацьбы з савецкай уладай. Загінуў ў 1939 годзе падчас абароны Варшавы ад нямецкіх захопнікаў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ