Сябры грамадзкага камітэту распаўсюдзілі на віцебскіх кірмашах некалькі соцень адмысловых улётак.
Ва ўлётцы напісана, што за ўдзел у мітынгу 10 студзеня С.Парсюкевіч быў асуджаны на 15 сутак і адбываў пакараньне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. 21 студзеня Сяргей быў жорстка зьбіты супрацоўнікам гэтай установы.
Гэты інцыдэнт паплечнікі Сяргея Парсюкевіча лічаць сьвядомай правакацыяй. Таму ў лісьце да Генэральнага пракурора сябры грамадзкага камітэту па абароне С. Парсюкевіча патрабуюць "прыцягнуць вінаватых у нападзе на яго адказных асобаў да адказнасьці ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь".
Плянуецца, што ў акцыі падтрымкі віцебскага актывіста возьмуць удзел ня толькі прадпры-мальнікі, але й іншыя прадстаўнікі грамадзкасьці Віцебска. Грамадзкі камітэт зьбіраецца распа-чаць збор подпісаў і пад калектыўнымі лістамі ў Генэральную пракуратуру з патрабаваньнямі спыніць перасьлед Сяргея Парсюкевіча.
Крыніца: Радыё Свабода.