Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры
Полацкая дзіцячая бібліятэка-філіял №7, якая знаходзіцца ў мікрараёне «Марыненка», упершыню ўдзельнічае ў штогадовым рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры». Яго мэтай з'яўляецца прапаганда беларускай мовы і народнай культуры.
Пры падвядзенні вынікаў будзе разглядацца праца, якая пастаянна праводзіцца з чытачамі, арганізацыя мерапрыемстваў і афармленне памяшкання бібліятэкі ў адпаведнасці з тэматыкай конкурсу. Бібліятэцы-філіялу №7 ёсць што прадэманстраваць: тут заўсёды можна ўбачыць вырабы з саломкі, дрэва, гліны і льну. Дзесяць гадоў існуе кл'уб «Рамонак», у якім дзеці знаёмяцца з народнымі абрадамі. Пажадаем палачанам поспеху!