Полацк можа стаць сталіцай фестываля опернага мастацтва
Полацк можа стаць сталіцай фестываля опернага мастацтва ў Беларусі. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Беларусі Валерый Гедройц.
Гэты тэатр шмат выступаў летась у Полацку каля сцен старажытнай Сафіі, і там вельмі добрая публіка, аўра. “Мы пераканаліся, што ў Беларусі дастаткова шмат аматараў опернага мастацтва. Сёлета ў Полацку плануецца правесці серыю канцэртаў. Магчыма, з часам гэты культурны праект зможа перарасці ў міжнарожны фестываль”, – сказаў Валерый Гедройц. Першым крокам у пераўтварэнні Полацка ў цэнтр опернага мастацтва стане запрашэнне замежных выканаўцаў на канцэрты.
Паводле БелТА.