БРСМ правядзе акцыю, прысвечаную Дню святога Валянціна
Сёння Віцебскі гарадскі камітэт БРСМ правядзе акцыю, прысвечаную Дню святога Валянціна. У канцэртным зале “Віцебск” размесцяць вялікі стэнд, на якім кожны жадаючы зможа прымацаваць сардэчка з пажаданнямі сваім сябрам, каханым, роднаму гораду і краіне. Вечарам тут адбудзецца канцэрт, прысвечаны Дню закаханых.
Акрамя таго, сябры БРСМ дасылаюць “Валянцінкі свайму куміру” – вядомым беларускім артыстам, мастакам, спартсменам. Падобныя акцыі гэта арганізацыя ладзіла і летась. Толькі ў мінулым годзе стэнд з сардэчкамі стаяў у цэнтры горада, на прыпынку насупраць амфітэатра.