Народные новости Витебска

Валянцінка ад Мірона

Легендарны Мірон павіншаваў беларусаў з днём закаханых, вывесіўшы бел-чырвона-белы сцяг на доме нумар 61 па вуліцы імя Максіма Горкага ў Віцебску.

Як паведамляюць крыніцы вартыя даверу да сцяга, які быў усталяваны на даху трохпавярховага будынку, была прымацаваная цыдулка з наступным тэкстам: “Віншую з Днём Святога Валенціна. Беларусь — мая галоўная любоў! Мірон”.

Год назад Мірон вывесіў сцяг напярэдадні 14 лютага. Да сцяга тады была прымацаваня паперка са словамі “Люблю Беларусь!”.