На Віцебск наваліўся грып
У Віцебску з 14 лютага ўведзены супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы па грыпу. На каранцін закрыта адна школа.
У стацыянарах бальніц абласнога цэнтра нельга наведваць хворых. Уведзены абмежаванні на правядзенне масавых мерапрыемстваў у зачыненых памяшканнях. Гэтыя прафілактычныя меры будуць дзейнічаць напрацягу трох тыдняў. Адмяняцца ня будуць толькі спартовыя мерапрыемствы, якіх, дарэчы, на бліжэйшыя выходныя ў горадзе запланавана шмат.
Эпідэмія грыпу сёлета прыйшла амаль на месяц раней, чым летась. З пачатку кастрычніка ў Віцебску да ўрачоў у сувязі з грыпам звярнуліся амаль 60 тысяч чалавек, палова з іх – дзеці да 14 гадоў.
Паводле БелТА.