Шалёных жывёл у Докшыцкім раёне становіцца менш
У мінулым годзе ў Докшыцкім раёне некалькі палепшылася эпідэміялагічная сітуацыя па шаленстве. Так, калі ў 2006 годзе выяўлена 16 шалёных жывёл, то у 2007 годзе – 5, з якіх 3 лісіцы, 1 янотападобны сабака і 1 куніца. Усе ачагі захворвання жывёл на шаленства правераны ветэрынарнай і санітарнай службамі.
Паменшылася і колькасць асоб, якія звярнуліся за антырабічнай дапамогай. Калі ў 2006 годзе налічвалася 100 пацярпелых, то у мінулым – 75.