Дэпутаты і жаночая грамадскасць абмяркуюць праблемы сям’і
У Віцебску 26 і 27 лютага пройдзе пашыраны сход пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ сумесна з сябрамі клуба “Дзелавыя жанчыны Беларусі” грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.
Сумеснае пасяджэнне дзелавых жанчын і дэпутатаў пройдзе ўпершыню. Неабходнасць яго правядзення звязана з новаўвядзеннямі ў заканадаўстве па абароне праў сям’і і дзяцей. У Віцебску гэтыя праблемы будуць абмяркоўвацца з мясцовымі ўладамі і жаночай грамадскасцю. Акрамя таго, дэпутаты і прадстаўніцы клуба “Дзелавыя жанчыны Беларусі” наведаюць выхаваўчую калонію для непаўнагадовых, азнаёмяцца з умовамі працы і адпачынку жанчын, якія працуюць на прадпрыемствах Віцебска, паведамляе БелТа.