У Віцебску пабудуюць яшчэ адзін лядовы палац

У Віцебску да 2010 года плануецца будаўніцтва другой лядовай арэны са штучным пакрыццём, якая стане базай для дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы хакейнага клуба “Віцебск”.

Будынак размесціцца на пустыры побач з дзеючым Лядовым палацам спорту. Ён будзе займаць плошчу 5,5 тысяч квадратных метраў. У ім будуць прадугледжаны лядовая пляцоўка стандартных памераў (31х61 м), разміначны зал, аздараўленчы комплекс. Тут будуць трэніравацца не толькі юныя хакеісты, але і фігурысты, а таксама праводзіцца масавыя фізкультурныя мерапрыемствы для жыхароў Віцебска, паведамляе БелТА.

Чытайце яшчэ