Народные новости Витебска

У Браславе адчынілася выстава “Камяні і жыццё”

Новая экспазіцыя адчынена ў памяшканні Браслаўскага гістарычна-краязнаўчага музея.

Яе назва - " Камяні і жыццё". Каля паловы экспазіцыі - адбіткі на камянях даўніх жывёл і раслін. Да фарміравання калекцыі выкапнёвых акамянеласцяў супрацоўнікаў музея падштурхнуў… збор мясцовага школьніка Сашы Кейзера, які перадаў у музей сваю калекцыю напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Зараз калекцыя налічвае каля 70 адбіткаў, на якіх прадстаўлены 20 відаў жывёл і 2 віды раслін, узрост якіх налічвае 550-65 міль1наў гадоў. Шэраг выяваў яшсэ не вызначаны.
Асобны раздзел паказвае прыклады ўжывання камення для вырабу прылад і прыстасаванняў, выстаўляюцца тут таксама камяні, з якімі звязаны розныя павер'і ды забабоны. На адной з вітрын можна пабачыць камяні незвычайнай формы, адценняў - фантазію прыроды. На выставе таксама экспануюцца фотаздымкі вялізных ледавіковых валуноў, якіх на Браслаўшчыне выяўлена ўжо каля трох дзесяткаў. Экскурсаводы могуць рассказаць цікаўным наведвальнікам паданні і легенды, звязанные з гэтымі валунамі.
Крыніца: westki.info