Народные новости Витебска

Выхаванцы Цэнтра развіцця дзіцяці здзейснілі паломніцтва ў Глыбокае

Выхаванцы старэйшай групы Цэнтра развіцця дзіцяці Полацка разам са сваімі выхавальнікамі здзейснілі паломніцкае падарожжа ў г.Глыбокае.

Тут яны наведалі царкву Раства Прасвятой Багародзіцы. Дзеці і дарослыя паўдзельнічалі ў богаслужэнні, ім расказалі пра гісторыю стварэння храма. У нядзельнай школе гасцей пачаставалі смачным абедам. Настаяцель царквы айцец Сергій перадаў пачастункі для ўсіх дзяцей дашкольнай установы. Педагогі і святары абмяняліся матэрыяламі па духоўнаму выхаванню дзяцей.