Дыпломы з Мінску прывезлі нашы зямлячкі-метадысты

На мінулым тыдні ў Мінску адбылася Рэспубліканская выстава метадычных матэрыялаў па праблемах дзіцячага і маладзёжнага руху “Метадычныя сістэмы ў сучасным дзіцячым руху”. Выстава праводзілася з намерам актывізаваць творчую дзейнасць педагогаў і лідэраў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў.

Усяго для прагляду было прапанавана 190 работ, якія прайшлі адбор у абласных конкурсах. На выставе былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны лепшыя, у лік якіх увайшлі і нашы педагогі. Дыпломам Міністэрства адукацыі РБ узнагароджана метадыст абласнога аб’яднання па арганізацыі пазашкольнай работы с дзецьмі і падлеткамі Вольга Гутнікава. Дыпломы Нацыянальнага Цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі атрымалі метадыст Палаца творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Вераніка Бабахіна, метадыст абласнога аб’яднання па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі Наталля Харытонава, а так сама метадыст Полацкага раённага аб’яднання пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі Вера Лісовіч. Дыплом ЦК ОО “БРСМ” уручылі педагогу-арганізатару Полацкай школы-інтэрната для здольных і таленавітых дзяцей Святлане Дзедушкавай.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ