Сёння ў цэнтры Віцебску прайшла жалобная акцыя з прычыны смерці Ірыны Казулінай.
Ля так званага "сіняга дому" віцебская актывістка Алена Залеская і сябра БСДП (Грамада) Ганна Латышава раздавалі мінакам улёткі са звесткамі пра смерць Ірыны казулінай і пра тое, што яе мужа, палітвязня Аляксандра Казуліна не пускаюць на пахаванне жонкі. Праз дзесяць хвілін ад пачатку акцыі, як паведамляе Радыё Свабода, супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС затрымалі Алену Залесскую і апазіцыянера Барыса Хамайду, які распаўсюджваў незалежную прэсу.
Затрыманых адвезлі ў міліцыю для складання пратаколаў. Зараз яны чакаюць суда.