Бел-чырвона-белы марафон працягваецца
Над Віцебскам зноў залунаў бел-чырвона-белы сцяг. Ён быў вывешаны 26 лютага ўвечары на даху жылога дома па вуліцы Камсамольскай, насупраць будынку суду Віцебскага раёну.
Як паведамляе Рабыё Свабода са спасылкай на вядомага віцебскага беспартыйнага апазіцыянера Барыса Хамайду, да сцяга была прымацавана цыдулка з надпісам: "У гонар ініцыятара абвяшчэньня БНР і аўтара ІІІ Устаўной граматы БНР Антона Луцкевіча. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Мірон".
Нагадаем, што 19 студзеня гэтага году легендарны Мірон распачаў акцыю "Бел-чырвона-белы марафон", прысвечаную 90-м угодкам БНР. З таго часу з Віцебску зьяўляліся сьцягі ў гонар першага Прэм"еру ўраду БНР Язэпа Варонкі ды іншых гістарычных асобаў, паведамляе Радыё Свабода.