У Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку прайшла навукова-практычная канферэнцыя па выніках навукова-даследчай работы за мінулы год.
На ёй былі прадстаўлены даклады супрацоўнікаў НПГКМЗ, адбылася прэзентацыя навуковых каталогаў «Выданні Вялікай Айчыннай вайны ў музейным зборы запаведніка», «Калекцыя керамічных цацак з археалагічнага збору запаведніка» і «Птушкі ў экспазіцыі Прыродна-экалагічнага музея». Таксама былі разгледжаны канцэптуальныя пытанні па за-хаванні гісторыка-культурнай спадчыны.