У Оршы мяняецца ўлада
У Оршу прызначаны старшынёй гарвыканкама Мікалай Лісоўскі. На сесіі гарадскога Савета дэпутатаў, дзе прысутнічаў увесь актыў горада, яго прадставіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Андрэйчанка.
Замена аднаго кіраўніка другім напярэдадні “Дажынак-2008” – нестандартны крок.
Але ў вобласці вымушаны былі пайсці на гэта, бо падрыхтоўка да важнага мерапрыемства пасоўваецца вельмі марудна. Застаецца да таго свята паўгода, а ў Оршы, як кажуць ”і конь не валяўся”.
Як прагучала на сесіі, Мікалай Лісоўскі, будучы на пасадзе дырэктара Віцебскага мясакамбіната, за кароткі тэрмін вывеў прадпрыемства у перадавыя. Есць надзея ў вобласці, што ён і ў Оршы паправіць становішча. І ў першую чаргу мо прыпыніць адток кадраў з гарвыканкама. За апошні месяц тут звольнілася па свайму жаданню некалькі чалавек. У тым ліку першы намеснік старшыні гарвыканкама, і начальнік ідэалагічнага аддзела. Кадры спужаліся вялікага аб'ёму работы да дажынак.