1 сакавіка ў першы дзень вясны ў Віцебску на вуліцы Герцэна блізу сямі гадзін вечара легендарны Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на трохпавярховы жылы дом №21.
Як паведамляюць крыніцы вартыя даверу на гэты раз сцяг прысвечаны дзеячу БНР і выбітнаму навукоўцу Вацлаву Ластоўскаму.