У Кастрычніцкім РАУС адкрылі памятную дошку ў гонар загінуўшага міліцыянера

У Кастрычніцкім РАУС Віцебска 3 сакавіка, напярэдадні святкавання Дня беларускай міліцыі, адбылася цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў гонар супрацоўніка гэтага райаддзела міліцыі Льва Зыбкіна, які загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.

Оперупаўнаважаны Кастрычніцкага РАУС Леў Зыбкін загінуў 23 снежня 1994 года падчас затрымання ўзброенага злачынцы, які стрэліў у яго з абрэза. Ад смяротнага ранення 31-гадовы міліцыянер памёр на месцы.

Да мемарыялу ўсклалі кветкі, прайшло богаслужэнне і асвячэнне памятнай дошкі. На цырымоніі прысутнічаў сын загінуўшага Аляксандр Зыбкін, які, як і бацька, вырашыў звязаць сваё жыццё з працай у міліцыі, а таксама ветэраны органаў унутраных спраў і людзі, якія блізка ведалі Л.Зыбкіна.

Аўтарам мемарыяльнай дошкі з’яўляецца выкладчык мастацка-графічнага факультэта ВДУ Іван Каладоўскі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ