Народные новости Витебска

У Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах даішнікі імітавалі ДТЗ

Зараз вядзецца расследванне крымінальнай справы ў адносінах супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі і «недобрасумленных грамадзян», якія ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах імітавалі дарожна-траспартныя здарэнні і займаліся махлярствам.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў. Па ягоных словах, зараз іхнім дзеянням «даецца ацэнка». Па дадзеных МУС, летась колькасць супрацоўнікаў міліцыі, пакараных за парушэнне закону, скарацілася амаль на 17% у параўнанні з 2006 годам, а асуджаных за здзяйсненне злачынстваў – больш чым на 30%.