«Наўліца» плануе вырошчваць сазана і сама
Летась калектыў рыбагадавальніка «Наўліца» Полацкага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм вырасціў 116,2 тыс'ячы малькоў карпа і 95 тысяч малькоў шчупака.
Асноўная частка рыбапасадачнага матэрыялу была рэалізавана, праведзена таксама зарыбленне карпам азёр Наўліца і Усомля.
Ёсць напрацоўкі, і сёлета ў «Наўліцы» плануюць вырошчваць яшчэ малькоў сазана і сама.